Беларуская мова

Тема в разделе "Общаемся на разных языках", создана пользователем tiko, 3 мар 2011.

  1. tiko

    tiko New Member

    Размаўляем па беларуску.
     
  2. Загрузка...

    Похожие темыФорумДата
    Беларуская мова. Што за слова?Славянские языки9 дек 2014
    Ляпіс Трубяцкі і беларуская моваБеларускі форум9 май 2014
    Беларуская моваСлавянские языки8 окт 2006
    Мова беларуская-что делать?Работа форума31 дек 2004
    Аўтаматычныя перакладчыкі й беларускаяБеларускі форум31 авг 2012

  3. tiko

    tiko New Member

    Такі фаварытны сайт аб мовах свету, магчыма, я спадзяваюсь, не будзе супраць беларускай мовы на сваіх старонках.
     
  4. Vibrio cholerae

    Vibrio cholerae Пропагандист

    ну, размаўляем....
    Але мне не падабаецца беларуская мова... Не ведаю чаму...
     
  5. Demetrius

    Demetrius Бес джинн фея колдунчик

    А мне наадварот вельмі падабаецца. :yes: Толькі на жаль няма з кім на ёй размаўляць.
     
  6. tiko

    tiko New Member

    Магчыма таму, што родная мова іншая.
     
  7. tiko

    tiko New Member

    ;)
     
  8. Vibrio cholerae

    Vibrio cholerae Пропагандист

    так. у мяне родная мова - руская, але не ў гэтым справа.
    японская мова мне вельмі падабаецца, але ж яна не родная
     
  9. Demetrius

    Demetrius Бес джинн фея колдунчик

    Звычайна справа не ў гэтым. Непрыгожых моваў увогуле не існуе.

    А чаму ўжо асобныя людзі любляць ці не любляць пэўныя мовы — на гэта можа быць тысяча прычын.
     
  10. tiko

    tiko New Member

    У кожнай краіны свая мова. Чаму не?
    Свая не "падабаецца" - свая абавязковая? :)
     
  11. Demetrius

    Demetrius Бес джинн фея колдунчик

    Здыміце, калі ласка, ружовыя акуляры навушнікі і паглядзіце навокал. Беларусь спрэс рускамоўная. Чамусьці некаторыя не жадаюць прыняць гэта, але гэта так.

    Так, мне не падабаецца, што паўсюль руская мова. Але яна абавязковая.
     
  12. Iratus

    Iratus New Member

    оффтоп: какой же это диалект русского?..
     
  13. Demetrius

    Demetrius Бес джинн фея колдунчик

    Паняцці «дыялект» і «мова» не лінгвістычныя, а выключна палітычныя. Дзве крайнасці — сербская, харватская, баснійская і чарнагорская мовы (я помню, як на Вікіпедыі была спрэчка адносна таго, на якой мове выконвалася якаясьці песня з Еўрабачання — ім давялося шукаць цытаты выканаўцаў у ЗМІ, бо па песні вызначыць, на якой яна мове, было немагчыма!) ды дыялекты кітайскай мовы (якія адрозніваюцца значна болей, ніж беларуская і руская).

    Лінгвістыка можа сказаць толькі адно: ці ёсць літаратурны стандарт. Праўда, і для палескай мікрамовы яго стваралі...

    Понятия «диалект» и «язык» не лингвистические, а исключительно политические. Две крайности — сербский, хорватский, боснийский и черногорский языки (я помню, как на Викиедии был спор относительно того, на каком языке исполнялась какая-то песня с Евровидения — им пришось искать цитаты исполнителей в СМИ, так как по песни определить, на каком она языке, было невозможно!) и диалекты китайского языка (которые отличаются значительно больше, чем белорусский и русский).

    Лингвистика может сказать только одно: есть ли литературный стандарт. Правда, и для полесского микроязыка его создавали…
     
  14. hurufu

    hurufu New Member

    Не ожидал что по-беларусски можна так красиво говорить.
    Аж закортелось мову гэту выучиць. Правильно написал?
     
  15. Conservator

    Conservator На китайсько-фінському кордоні все спокійно...

    Чаго гэта? "Адна краіна - адна мова" - гэта якісьці дзіўны прынцып, вогуле незразумелы. На практыцы такое магчыма толькі у вельмі невялікіх супольнасьцях ці у выспавых дзяржавах.

     
  16. spalis

    spalis Нет Бога, кроме Бога

    а ці можна гаварыць пра палескую мікрамову, гэта група гаворак, якія адрозніваюцца ад бел. мовы і як разумець - мікрамова? што гэта такое? ня разумею
     
  17. Vibrio cholerae

    Vibrio cholerae Пропагандист

    навошта? у беларускай мове дастаткова таго, што вельмі адрозніваецца ад рускай. шмат людзей у школе хадзілі на бел.мову як на катаванне.
    А размаўляць - няма з кім. Чытаць - няма чаго. А калі у тралейбусе ці ў метро прыпынкі аб'яўляюць - так гэта і так зразумела. У беларусі размаўляюць на рускай мове. У весках - не беларуская.
     
  18. Conservator

    Conservator На китайсько-фінському кордоні все спокійно...

    мікрамова - сукупнасьць прыродных моўных узусаў, якія маюць літаратурную норму, але маюць надта мала носьбітаў і на дадзены момант ня маюць афіцыйнага статусу. аб палескай мікрамове гаварыць не зусім карэктна, гэта праект аднаго чалавека. Ёсьць акрэмыя заходняпалескія гаворкі, яны маюць вельмі спецыфічныя рысы, але скласьці новую літаратурную мову ўжо няздатныя, час для гэтага мінуў. зноў такі - пытаньне выдзяленьня літаратурных моваў - гэта перадусім палітычнае пытаньне, а не лінгвістычнае, а палітычных перадумоваў для таго, каб утварылася палеская літаратурная мова няма.
     
  19. Conservator

    Conservator На китайсько-фінському кордоні все спокійно...

    магчыма на тое, каб проста ведаць яшчэ адну мову, ня ўсе ж мовы толькі з меркантыльных меркаваньняў вывучаюць. ну і яшчэ - праз тое, што беларускую можна вывучыць за некалькі гадзінаў, калі ведаеш рускую ці ўкраінскую ці дзьве гэтыя мовы (для мяне дзьвух выстачыла).

    ну і што датычыцца таго, што гаваріць няма з кем - то нават у Кіеве ёсьць із кім перакінуцца словам (нават не з беларусаў, а проста з тых, хто беларускай валодае), не паверу, што ў Менску ці іншам вялікам горадзе РБ меней-болей шматлікіх суразмоўнікаў не знайсьці.

    І чытаць такі крыху ёсьць што, прынамсі, з гуманітарных навукаў. Хаця, то ўсё зразумела і без спецыяльнага вывучаньня мовы.
     
  20. Demetrius

    Demetrius Бес джинн фея колдунчик

    Мне здаецца, што проста камусьці там захацелася прыдумаць свой літаратурны стандарт. Ну, як у нас Аляксею Грыню. Але стваральнікі палесскай не хацелі супрацьстаяння з «вялікімі» мовамі, вось і прычапілі прыстаўку міні.

    Гіперкарэкцыя ж. Аж — таксама дапушчальны варыянт. Што тычыцца «гэту мову»: такія кароткія формы, звычайна, лепей не ўжываць, але яны на практыцы даволі распаўсюджаныя.

    Ну, у нас тут далёка не лепшы ўзор беларускага маўлення. ;D

    А шмат людзей хадзілі на матэматыку, хімію, рускую мову, англійскую мову, літаратуру… (патрэбнае падкрэсліць) як на катаванне. І што? Я згодны, што штосьці ў нашай школьнай асвеце не тое, але вось так забіраць менавіта беларускую мову — гэта неяк…

    Я заўсёды з радасцю на яе хадзіў. Напэўна, дзякуючы настаўніцы.

    Калі чэсна, навокал шмат людзей, якія б можа і паразмаўлялі па-беларуску. Я, напрыклад. Але я заўсёды да ўсіх звяртаюся па-руску, бо для мяне гэта не прынцыповае пытанне.
     
  21. Vibrio cholerae

    Vibrio cholerae Пропагандист

    Conservator, орфография у вас не та....